Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Былі на моры

Мы з сям’ёй былі на моры,
Там каталіся на хвалях.
Нібы рыбы на прасторы,
Мы плылі ў блакітных далях.
На пяску гулялі ў мячык,
Загарэлі, як вуголлі…
Толькі сум па роднай дачы,
Па рачулцы ў чыстым полі
Вабіў нас хутчэй да дому.
Скажам мору: “Да сустрэчы!!!”
І не скажам анікому,
Як збіралі хутка рэчы.

17.07.2013


Верш Былі на моры - Сяргей Махнач