Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗіМА ДЭКАРУЕ САМА

На снежным полі – чорныя кусты,
Здзёр вецер вопратку з галінак.
Цяпер яны стаяць маўкліва,
Там-сям вісяць счарнеўшыя лісты.

Навошта ен зрабіў вось так?
Яны ж цяпер на непарочным снезе,
Псуюць агляд, на вочы неяк лезуць,
Якое ж тут натхненне – немы жах.

І каб змяніць настрой такі пусты,
Закружыць моўчкі раптам завіруха.
і лёгкім снегам; як святочным пухам,
Накрые ў полі белым чорныя кусты.


Верш ЗіМА ДЭКАРУЕ САМА - Сяргей Брандт