Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты чуеш? – Збіраецца бура! Спяшайся!

Ты чуеш? – Збіраецца бура! Спяшайся!
Шыпіць, астываючы ў хвалях, маланкі кап’ё.
Кідаецца ў пену дняпроўская белая чайка
I дымнай вадою крыло асвяжае сваё.

Бяжы да хаціны, гарэзлівым хмелем увітай,
I комін закрый, каб грымоты ішлі стараной!
Там яварам росным памытая пахне падлога.
I радзяцца дрэвы трывожна за мокрай сцяной.

Бяжы, дарагая! Я ўстану громаадводам,
Каб бліскавіца твае не насцігла сляды.
I, ў сэрца прыняўшы, аддам я заломленым хвалям
Мігценне маланак і рокат грымотаў густы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты чуеш? – Збіраецца бура! Спяшайся! - Сцяпан Гаўрусёў