Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ашуканка

Мама мая ашуканкай была.
Каля стала
У дзяльбе
Ашуквала сябе,
Калі дзяліла
Апошнюю скібку –
Меней сабе,
Сыну болей.
Доля маму
Абдзірала як ліпку,
Ды мама йшла
У перахітрыкі з доляй.
Ашуквала голад
Крапівою ці шчаўем,
Ашуквала холад
Паветкай дашчанай,
Ашуквала сон –
Уставала з расою,
Ашуквала соль –
Нішчымніцу саліла
Сьлязою.

Сын ашуканкі,
Душой халадзею,
Ці не ашукаў я
Яе надзею?


Верш Ашуканка - Рыгор Барадулін