Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш I сёння ў памяці не згасла

I сёння ў памяці не згасла,
Забыцца не магу аб тым,
Як сын спытаў: – Не любіш масла?
– Не, не люблю, – сказала ты.

Не ведала дзіця малое,
Цябе спытаўшыся ва ўпор,
Што аддала на масла тое
Ты улюбёны свой убор.


Верш I сёння ў памяці не згасла - Пятрусь Броўка