Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ня супраць

Адкуль не ўцякай,
Куды не бяжы,
І тут ты чужы,
І там ты чужы…
Лявон Вольскі

Ад Менску да Стоўбцаў,
Ад Гомля да Воршы,
Яны бы на Плошчы –
Самотнікі з Прошчы.

Ад Вільні да Горкаў,
Ад Слуцка да Шклова,
Сыходзяць ў кустоўе
Густога бязмоўя.

На лядах бязлесных
У згубленых песнях
Сізіфамі ўзлесці
Імкнуць між агрэстаў

І не падрапацца,
і не упасці,
І не патрапіць пад
іншыя жарсці.

Астатняе –
хай забярае Усход
Ня супраць
маўклівы (крывіцкі?) народ…


Верш Ня супраць - Павел Гаспадыніч