Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не астылі яшчэ паплавы

Не астылі яшчэ паплавы
І ў паветры праменні гуляюць,
У пяшчоце блакітаў ставы
Спевы птушак апошніх гайдаюць…

Жоўтым лісцем красуе смуга,-
Няўлоўнай зімы набліжэнне.
Пожні хваляй цалуе рака
На спатканні апошнім нясмела.

Пракаветных дубоў галасы
Да нябёсаў імкнуць, нібы стрэлы.
Ім бы раз свае карані
Агарнуць у пухнатыя глебы…

Дыванамі самотных гаёў
Усцілаецца жоўтасць на чырвань,
Лета рэхам сцішэлых лясоў
Рысакоў сваіх ставіць на прывязь…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не астылі яшчэ паплавы - Павел Гаспадыніч