Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як струны звонкія цымбалаў

Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песня зазвінела
І змоўкла ў лузе анямелым,
Як струны звонкія цымбалаў.

Яна у думках зарунелых
Расою ранняй не апала…
Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песня зазвінела.


Верш Як струны звонкія цымбалаў - Паўлюк Трус