Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаму я адзін?

Чаму я адзін?

Юнак запытаў сарамліва ў матулі,
Застаўшыся з ёю ў кватэры ўтульнай:
–Чаму я адзін? Ні сястры і ні брата.
Скажы мне, матуля, хто ў тым вінаваты?

Можа, калісьці вы з татам хварэлі?
А можа, вы грошай удосталь не мелі,
Каб нас накарміць ды абуць і адзець?
Ці проста дзяцей не хацелі вы мець?

Пытанню хлапца аж здзівілася маці.
–Здароўе і грошы былі ў нашай хаце.
Хацелася з татам пажыць для сябе,
Таму аднаго нарадзіла цябе.

Я ночкі ніводнай спакойна не спала.
Табе, немаўляці, ва ўсім дагаджала.
А колькі прыйшлося мне мыць, прасаваць,
Лячыць і вучыць, прыбіраць, гатаваць!

А ты мне яшчэ пра сястру і пра брата,
Яшчэ высвятляеш, хто ў тым вінаваты…
Хіба табе з намі ўжо гэтак самотна?
Жывецца ж табе, я скажу, бесклапотна.

–Вось, мама, ты кажаш, што цяжка было
Вам з татам выхоўваць мяне аднаго.
А як жа адзін, калі прыйдзе той час,
Старых і нямоглых дагледжу я вас?..

1989 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чаму я адзін? - Ніна Кавальчук