Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тысячы гадоў

Тысячы гадоў
Шукаем ісціну.
I чым большая прага пазнання,
Чым глыбей дакопваемся да яе –
Тым глыбей правальваемся
У – непазнанае на гэтым свеце,
Тым больш аддаляемся ад яе
У невядомасць.
Дык ці ж з таго калодзежа пазнання
Пачаты росшук?
Бо чаму так гарчыць
Гэты смак чалавечых ведаў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тысячы гадоў - Ніна Аксёнчык