Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш РЫЖЫ ЛІС

У вячэрнім парку голым
Падаў ліст асенні долу.
І пакуль кружыўся, падаў –
Ты быа сустрэчам рада.
Рыжы ліст цераз дарогу
Учыніў, як ліс, аблогу,−
Рыжы ліс – ці рыжы вецер…
Нешта здарылася ў свеце.
Дождж на плечы дрэвам капаў,
А здавалася, што плакаў…
У вячэрнім парку голым
Ні душы было наўкола,
Толькі – ліст і рыжы вецер…
Пачарнела ў дрэва вецце,
Вараннё крычала “Мала”,
Дзе зязюля кукавала, –
Шмат нам шчасця абяцала…
У вячэрнім парку голым
Мне тваё гучала сола.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш РЫЖЫ ЛІС - Міхась Курыла