Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пад музыку дажджу – сцiхаюць нават гуслi

Пад музыку дажджу – сцiхаюць нават гуслi…
Пад музыку дажджу i мы цiшэй быць мусiм.
Чароўных пара нот – i небасхiл блiжэй.
Чароўных пара слоў – вузельчык наш тужэй.
У коле перамен, нiбы ў апошнi раз,
У коле перамен – гучыць нам парафраз…

Пайшла даджу сцяна. Так пойдуць i сябры.
Стаiш ты ля акна – як восень у двары.


Верш Пад музыку дажджу – сцiхаюць нават гуслi - Міхась Курыла