Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ПАЭТА

Памяцi П. i. Бiтэля
Ён жыў прадчуваннем святла,
Уласны меў погляд на свет, –
Настаўнiк, святар i паэт…
А доля – нялёгкай была.

Аднак не скарыўся тытан
Нi долi, нi волi варожай.
i сёння – па волi ўжо божай –
Легендай зямлi гэтай стаў.

Глядзiць на рабiнаў пажар
З бязважкiх высокiх нябёсаў, –
Мiж траў, мiж свiтальных бярозаў
Лунае Паэта душа…

Душа не пакiнула свет,
Душа – ў яго вершах, паэмах…
А значыць: ён жыў не дарэмна –
Настаўнiк, святар i паэт!..


Верш БАЛАДА ПАЭТА - Міхась Курыла