Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Час пражна

Час пражна.

Не заўважыць часу як,
Жыта рана каласуе,
Дзявок малых, на дражджах,
Да пасагу час рыхтуе.

Ад жытнёвага пражна,
Ад калосься залатога,
Уздоўж і ўшыр – адзін абсяг
І адна па ім дарога.

Не закурыць болей пыл ёй,
Фурман пугай не жагне
І закоў капытных вылам
На тым шляху не знайдзеш.

Тыя ж тут грымяць грымоты,
Той жа вецер мне гудзе,
Дазнаецца: скуль і хто ты?
Але ж, хто я тут… і дзе?…

Час мінуў, зусім нядаўный,
Ён касіў і серпам жаў,
Быў жалезным і драўляным,
З пахам жытняга пражна.

Не здаволіць душу гэтым,
Сэрца, быццам дзікі птах,
Б’е крыламі да сустрэчы
З часам жытняга пражна.
-21.05.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Час пражна - Міхась Карцялёў