Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыве ў Бяларучах Купала

Жыве ў Бяларучах Купала,
Душа Купалы будзіць нас.
Нязгаснай зоркаю заззяла,
Каб веры промень не пагас.

Тут Беларусь, як веру, вызнаў
І далучыўся да пяра,
Тут хвоі ля пясчаных выспаў
Люлялі мроі песьняра.

У бліках залатога сонца
Прачулых мараў спеў пагляд,
Каб воля глянула ў аконца,
Як марыў шмат гадоў назад.

Каб мову матчыну ад Бога,
Як памяць продкаў бераглі,
Ды безнадзейную аблогу
На роднай здолелі зямлі.

Жыве ў Бяларучах Купала
І жыцьме шмат яшчэ вякоў.
Імя Купалы ведаць мала –
Не забывайма кліч яго.

21.05.08 – 08.01.08.09, Лагойск

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыве ў Бяларучах Купала - Мікола Ляшчун