Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не ўдаецца жывое адчуць

* * *

Не ўдаецца жывое адчуць
у палоне прыземленых дум.
Чую шэпт: “Я цябе навучу…”
Гэта сум. Гэта сум. Гэта сум.

Сэрцу стане нібыта лягчэй,
і нябачны празрысты паток,
нібы дождж, па шчацэ пацячэ…
Гэта сок. Гэта сок. Гэта сок.

Нібы хто развядзе берагі,
паяднаныя памяці дном.
На вадзе затанцуюць кругі…
Гэта сом. Гэта сом. Гэта сом.

Адпусціўшы былое ў раку,
працягну да нябёсаў далонь –
сонца скоціцца мне на руку…
Гэта сон. Гэта сон. Гэта сон.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не ўдаецца жывое адчуць - Мікола Кандратаў