Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А вы чулі, аб чым

А вы чулі, аб чым
шэпча дождж уначы
у лістоце таполяў і клёнаў?
Што гаворыць вам гром
і маланка агнём
што выпісвае ў хмарах шалёна?

Пра што вецер гудзе,
Пра што, нібы ў бядзе,
так хаўтурна галосіць хвілінай?..

…Недзе бацька мой зноў
свежай беллю бінтоў
перавязвае раны ўспамінаў.


Верш А вы чулі, аб чым - Мікола Аляхновіч