Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Празрыстыя

Празрыстыя
Асеннія лясы
Саромеюцца
Яркага убрання.
Ёсць у прыродзе штось
Ад вымірання,
Калі змаўкаюць
Птушак галасы.

Над гаем
I над пожняю пустой
Смялей крычаць
Стлусцелыя вароны,
Як быццам свет,
Журбою заімглёны,
Дарэшты ім аддасць
Набытак свой.

Як вусцішна
У лодцы на вадзе!
He цягне
Hi адчаліць, ні прычаліць…
Хоць бакеншчыкі
Ліхтары не паляць –
Натужна недзе
Кацярок гудзе.
Між сонных берагоў
Таўчэцца ён адзін.
He плачацца яму
I не смяецца.
Нібы пра лета цёплае
Ўспамін –
Дымок яго
Над лозамі віецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Празрыстыя - Анатоль Грачанікаў