Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Смутак

Намалюю млын самотны ў забыцьці,
Не пабачыўшы апошняе сьвітаньне.
Што шукаю я ў сваім жыцьці,
Веру ці адданае каханьне?

Намалюю шлях наш занядбаны ды тугі,
Песьцячы самотную надзею.
І скрыпяць на шыях ланцугі,
Край мой – у душы цябе сагрэю.

Намалюю хлопца што ня сьпіць,
Ноччу ён пакутуе ад болю.
Сэрца за радзіму ўсё баліць,
Ды нянавісьць не дае спакою…


Верш Смутак - Мікіта Прыходзька