Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля вогнішча

Дрэвы нерухомыя застылі,
Хмурацца нябёсы на лясы.
Дзе агонь цыганы распалілі,
Раздаюцца смутна галасы:

– Я цябе чакала, быццам смерці…
– Я цябе шукаў нібыта смерць…
– Не анёлы нас звялі, а чэрці…
– Супраць нас землі і неба чвэрць…

… Дрэвы нерухомыя застылі,
Засыхае ружа ў валасах.
Дзе агонь цыганы распалілі
Рвецца ў неба горасны галас…


Верш Ля вогнішча - Максім Фядорчанка