Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сум у рэшаце

Сум у рэшаце…
*****************************
Я вам нібыта бы чужая,
Вы мне таксама не радня.
І памяць моўчкі калыхае
Мой сум у рэшаце штодня.

Змагліся плакаць мае вочы,
Усмешка знікла назаўжды.
І ногі слухацца не хочуць.
Душа знямела ад нуды.

Крылом здалёк махае жораў,
Ды я ляцець не маю сіл.
Спяваў мне ранак шчэ ўчора,
А сёння вечар галасіў.

І я вам быццам бы чужая,
І вы зусім мне не радня.
І памяць моўчкі калыхае
Мой сум у рэшаце штодня…
25.02 – 2016г.


Верш Сум у рэшаце - Лёля Багдановіч