Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Далонню шэрае акно раскрыла

Далонню шэрае акно раскрыла…
І вецер ірвануў фіранкі-крылы
Самотнай постаці між вечнага святла.
Апошні крок-і холад ў паветры,
І жорстка рве пачуцці… Знаеш, гэта,
Напэўна, сэрца памірае так дарма.

Студзень 2011


Верш Далонню шэрае акно раскрыла - Лірык Вінадорскі