Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Закляцце

На гары – данайскія дары:
з дроту дробна звітыя карункі.
Разатры мяне на алтары
ды раз’ятры сонечныя стрункі!
Зоры даравалі ўсё зары,
праігнараваўшы падарункі.
Трушчацца атрутныя пары
і ў дурман ператвараюць думкі…


Верш Закляцце - Ірына Хадарэнка