Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З табою ў сне

Кладуся спаць, каб мы змаглі з табой убачыцца ў сне
І быць у месцы тым, дзе ты належыш мне, а я табе.
– Ты хочаш са мною спаткацца?
Засні.
Убачыш мяне, калі згаснуць
Агні.

З табою ў сне мая рэальнасць, хоць усё наадварот.
А рэчаіснасць так сурова, нібы здзекаў карагод.
– З рэальнасцю хочаш змагацца?
– Хачу.
– Ці гэта жаданне табе
Па плячу?


Верш З табою ў сне - Інэса Дэмбская