Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па садах аб запозненным шчасці

Па садах аб запозненым шчасці
Так пяшчотна спяваў салавей.
Адступілі трывогі, напасці–
І адразу на сэрцы цяплей.
Не змаўкай да зары, галасісты!
Аб забытым калісьці спявай.
З белых яблыняў цвет круглалісты
Гэтай ноччу асветліць наш май.

Не шкадую таго, што сустрэчы
Нам не выпала, любы, раней.
У віхурнай юнацтва далечы
Так пяшчотна не пеў салавей.
Не змаўкай да зары, галасісты!
Аб забытым калісьці спявай.
З белых яблыняў цвет круглалісты
Гэтай ноччу асветліць наш май.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Па садах аб запозненным шчасці - Іна Фралова