Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Страта

Прачнулася я ноччу ўся ў поце.
Мне нешта снілася, а што не ўзгадаць.
І кінулася я да вакна ў турбоце, –
А горад спаў, спакоем поўны ў стаць.

Па целу дрыжыкі пайшлі нямыя.
Так стала жудасна стаяць адной.
Нічога, ну зусім не разумею,
і сьлёзы выціраю па адной

Вакно раскрыла, а паветра чыста,
У ім чагосьці раптам не стае…
Маўчала усё, хіба што ў цішы
ад ветру лісьце ледзь дрыжэ.

Плач ў сябе стрымаць не ў сілах,
малю я неба, што збылося?
А неба позірк апусціла, –
дажджовай кропляй пралілося…

І толькі лісьце літасна шаптала,
што Тваё сэрца біцца перастала.


Верш Страта - Франак Нырка