Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На беразе

Сарамліва ў люстэрка ракі
ты сама на сябе паглядзела…
І каса паслухмяна з рукі
Мілавіцай асыпала цела.

Покуль сон не ракрыў парасон,
захінаючы нас ад спакусы,
зябяры мяне ў дождж валасоў
і ў пяшчоту расчуленых вуснаў.


Верш На беразе - Эдуард Акулін