Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Словы на вецер

Сарвалася з вуснаў і збегла, зляцела
Ужо не патрэбнае вольнае слова.
Ніколі ні сэнсу, ні вагі не мела,
Ніколі не стала бліскучай высновай.

Дарэмна адпушчана птушкай міжвольна,
Падхоплена ветрамі дзесьці ў свеце,
Ў прасторы зямной паняслося павольна,
Накручвае хуткасць, ляціць па планеце.

Яно, разагнаўшыся, моцна ўдарыць
Таго, хто ўдара зусім не чакае,
Хто верным быць слову праўдзіваму марыць,
А для абароны нічога не мае.

Навошта ж тады кідаць іх на вецер,
Нам гэту загану бы рваць з каранямі.
Са словам мы бавімся, быццам са смеццем,
А лепш бы трымалі язык за зубамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Словы на вецер - Дзяніс Шпіронак