Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пацалунак у маладзіку

Дзеясловілі
Пад маладзіком
Разам мы з табой
На сакрэт…
Расцяжыцель ён
Неба цёмнага
За гармоніяй
У Сусвет…

Усміхнёмся мы
Ў паўколе свет
Не шкада зусім
Зор, манет…
Усё ведама ж
Абярнецца – так!
Сціх абцасаў стук
Нам услед…


Верш Пацалунак у маладзіку - Андрусь Алаў