Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мартаўскія коткі

Захутаныя дні
Не грэюць больш
Ў халоднай прасціне
Ляжыць як вош…
Не ты, яна ляжыць
А цень дрыжыць…
З люстэрка мутнага
У твар глядзіць…

Станок, лязо блішчыць,
Адэкалон глушу…
Накіну пах сасны
І зачыню душу!
Вачыма карымі
Ёй не прытрызніцца
Што не з куста зусім,
Чарніца – мытая…


Верш Мартаўскія коткі - Андрусь Алаў