Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэквіем па Беларусі

Мовы няма… Паступова зьнікае.
Мы, пэўна, ужо не адродзім Яе.
Кожны другі Яе ганьбіць, турае
Хутка ў Лета наша Мова канЕ.

Без Мовы не будзе ў нас Беларусі.
Без Мовы не варты мы звацца Людзьмі.
Без Мовы падзеляць нас на Улусы.
Мы будзем рабамі “Великой Страны”!

Сорамна, горка за нашу Краіну.
Самі сябе заганяем ў палон.
Хутка надбае нас “маці-чужына”
Некаму зьдзекам паставіць заслон

Ліцьвіны! Апошняя варта Народа!
Трэба ўзнаўляць разуменне “Літвы”!
Трэба змагацца! Упарта і многа!
Бо “Беларусь” хутка зьнікне з Зямлі.

2011 кастычнік

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рэквіем па Беларусі - Андрэй Новікаў