Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На крыві

Халодны павеў ураганнага ветру
прыводзіць цябе ў нечаканы экстаз.
Апошнія крокі… Апошнія метры…
I знікне ў нябыт пустата збітых фраз.

Ты помніш любові апошняй дыханне –
ты быў уладар і нябёс, і жыцця…
Разбітае шкло нерэальных жаданняў
разрэзала вены твайго пачуцця.

А смерць адмярае жыцця твайго стужку,
і мроіцца шэрасць апошніх гадзін.
Твой пульс ціха б’ецца параненай птушкай…
Ты раптам адчуў, што застаўся адзін.


Верш На крыві - Андрэй Аляксандраў