Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На высокім беразе ракі

Ля Немана, на беразе пясчаным,
Незнарок, напэўна, тут абраным
Стаяць звычайныя каталіцкія крыжы
І летаюць вакол іх хуткія стрыжы.

Адпачываюць здаўна мае тут сваякі
Жыцце хістала вас у розныя бакі.
Але, прайшлі іспыты на выдатна
Назапасіўшы духоўнага ўсяго багата.

Яшчэ у адным прыгожым месцы
Недалека ад ракі Арэсы
Пакояцца старыя прадзяды
Выбіраўшы ў жыцці здольныя хады.

На высокім беразе Дзвіны,
у векавым сасновым гушчары
стаяць магілы ў цішы,
напэўна, з даўняе пары.

Ляжыць тут мноства валуноў,
панасцяганых з мясцовых хутароў.
Хістаюцца крыжы с наклоннай рыскай,
гуляе вецер з імі як з калыскай.

Ляжаць далекія мае тут продкі
Не мелі ў жыцці вялікія вы сродкі.
Але жылі сумленна на зямлі
І працавалі ўпарта, як маглі.

І вось настане Радуніца, ці Дзяды
А мо і проста, без ані якае пары
Прыйду да вас з букетам кветак
Жывыя робяць так спрадвек.

Схілю перад вамі галаву
І моўчкі ў бок я адыйду.
У задуменні ціха памалюся,
Прабачце, калі і памылюся.

За ўсе што есць у жыцці маім,
вялікі Дзякуй, вам усім!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На высокім беразе ракі - Алесь Шешка