Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сярэбранае

Легкай, пустэльнай палегкай
кладзецца на сэрца смуга,
ранку роснага, месцамі мяккага,
месцамі чорствага
сонца і неба белы пяшчотны слуга…

Ці то снег, ці то хмель рассыповы,
што ў мазгі і балюча і мякка страляе?
Мае што мае. П’яніць і дурманіць
вечар зімовы…

Я ўжо не ведаю, калі ж гэта
здарылася,
што ранак са мной так з’яднаўся
любоўна…
Не па-руску…аднамоўна. Душа і
спакой аб’ядналіся.

Мне не хапае зімой прахлады,
хукавак-вільгаці, воблака…
Лісцяў замерзлых вораха. Сонца
нягрэючага промняў.
Вось і канец. У душнае, гарачае цягне
штосьці волакам…

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сярэбранае - Алесь Борскі