Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Затужаць дрэвы апусцелыя

Затужаць дрэвы апусцелыя,
Самотна стане іх душы,
І толькі яблыкі даспелыя —
Нібы сто сонцаў у кашы.
Лісцё дрыготкае пазвеньвае,
Ніяк, напэўна, не засне.
Прыходзіць цішыня асення,
Каб лепш запомніцца вясне.

Верш Затужаць дрэвы апусцелыя - Уладзімір Марудаў