Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За сямейным сталом



Рэцэпт.

-Твае грыбочкі – проста дзіва! –
Муж жонку хваліць за абедам –
Адкуль рэцэпт, хацеў бы ведаць?
-Яго ўзяла я з дэтэктыва.

***

У маладой сям’і.

Са дня вяселля пара месяцаў праходзіць –
І ў нейкі дзень размова вось аб чым заходзіць.
-Сюрпрыз рыхтую я табе:
Нас, мілы, хутка трое будзе.
-Так скора роды у цябе?
-Ды не, вось-вось к нам мамачка прыбудзе.

***

Дзед і баба.

-Калісь даўно, як хлопцам быў,
О-то ж дзяўчыну я любіў!
Красуня! На ўвесь свет адна…
Што з ёй цяпер і дзе яна?
-Сівая галава твая!
Здурнеў, стары? – Дык гэта ж я!

***

Бізнесмен і жонка.

-Скажы, каб я збанкрутаваў –
Мяне любіць бы ты не перастала?
-Бясспрэчна б, я была ўдава –
І мне б цябе так не хапала…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш За сямейным сталом - Пётр Шакола