Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Незямная істота Ён

Незямная істота Ён.
Ён жыве пад дзвярыма раю.
Я жыву на зямлі здавён,
Ды і гэты куток губляю.

На шляху на маім праклён,
Што жаночым жыццём завецца,
Ды мая душа там, дзе Ён,
Астатняе мне здаецца.

За вакном чырванее клён.
Я гартаю свае надзеі,
І на кожнай старонцы Ён,
А насамрэч мяце завея.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Незямная істота Ён - Алёна Шыпіла