Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цішыня



Мяне хвалюе цішыня,
Што уваходзіць нечакана,
Нібыта свежая ралля
Ці вераснёўскі першы ранак.
Нячутна нават шэпту гуку.
Пытанняў апантанны рой
Салодкаю ахопіць мукай-
А што на гэты раз у ёй?
За прыцягальнасцю ўслед
Дзяўчынаю зачараванай
Памкнуся ў вытанчаны свет,
Зарой бурштынавай сатканы.
Сцяжын абрусам напрамкі
У таямнічую краіну,
Дзе нараджаюцца радкі
З паветра, слёз, нябёсаў сініх…
Дзе пэўна з Боскае рукі,
Укрыжаванаю душой
Прымкну да вечнае ракі
Затоенае цішынёй.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цішыня - Алена Дзегцярова