Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яблык

На ўвесь тралейбус яблыневы пах
Паразляцеўся вераснёўскім ранкам,
Як бліскавіца ў стомленых вачах
У выпадкова злучаных каханкаў.

I коцяць колы…
Ды каторы год
Смяюцца над жанчынай змеі-д’яблы.
А час, засумаваўшы без прыгод,
Iзноў смакуе вераснёвы яблык.


Верш Яблык - Зміцер Навумаў