Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знічка

Я пытаў у палях:
“Дзе ты, дзе, мая знічка?”
Адказаў Млечны Шлях:
“З неба ўпала і знікла…”

Я хадзіў у лугі,
Я шукаў цуда-кветку
Ад журбы, ад тугі,
Толькі кветкі, як свечкі…

Я блукаў па гаях,
Дзе канвалія ў маі –
“Не твая, не твая…” –
Мне шаптала на ўскраі.

Хто ж ты, хто, падкажы,
Дзе шукаць цябе, знічка,
На якое мяжы,
Ты цвіцеш таямніча?..


Верш Знічка - Яўген Хвалей