Верш Усход сонца
На усходзе неба грае
Пераліўным блескам,
Сыпле золата над гаем
I над пералескам.
Чуць-чуць дрогне, праліецца
Чырвань на усходзе –
Гэта неба усміхнецца
Людзям і прыродзе.
Смех адказны, смех шчаслівы
Ходзіць па пагорках.
Час світання – час зычлівы…
Гаснуць, нікнуць зоркі.
Шырай, шырай зараніца
Разнімае крылле,
Нібы пожар б’е крыніцай
Там, на небасхіле.
Сноп праменняў, пышна ўзняты,
Сее бляск-чырвонцы –
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу.
Над палямі мрок прарваўся,
Па нізах расплыўся,
Лес туманам заснаваўся,
Луг расой абмыўся.
Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны –
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
I дзяньку кароны.
Як прыемна пахне збожжа!
А вакол – спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!
I сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных…
I дзе ёсць такія скарбы
Гожства, сугалосся?!
Ещё вершы:
- Раніца вясною Ціха ў полі, ціха ў лесе, А ні шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок. Як бы срэбраны […]...
- Ці гэта згублены табою волас Ці гэта згублены табою волас пусьціў карэньне пасьля таго як на пустыню прасьціны упалі дажджом доўгачаканым целы ці гэта гады […]...
- Зляцеліся зорачкі дзіўнымі птушкамі ў вырай Зляцеліся зорачкі дзіўнымі птушкамі ў вырай, падзюбалі неба, паселі праз дзіркі сачыць: чаму маладзік усміхаецца шырай і шырай, каго выглядае […]...
- I неба не праяснілася I неба не праяснілася, I дождж затапіў паплавы, I ноччу мне сёння прыснілася, Што быццам бы я нежывы. Дапісаны пісьмы […]...
- Намалюйце сонца! Калі ёсць сэнс, дык намалюйце сонца! Хай промні азараюць ваш пакой. Пляваць жа вам, што свеціць не з аконца, Галоўнае […]...
- Загляне сонца Загляне сонца ў наша ваконца, Хатку асвеціць праменьмі – Па цёмнай ночы ажывіць вочы Боскім да працы натхненнем. Позна мы […]...
- Дзед-госць Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам. Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, […]...
- Сонца купаецца ў соснах Сонца купаецца ў соснах, Скінуўшы з плеч аблачынку. Выткала ночка на кроснах Тонкую ніць-павуцінку. Травы ў маўклівым спакоі Нізка схілілі […]...
- Сэрцам да Сонца Птушка бачыць абшары ў палёце – Чалавек так не можа падняцца. Чалавеку толькі застаецца, Што на сэрца сваё спадзявацца. Ім […]...
- Глыбела неба, зоркі халаднелі Глыбела неба, зоркі халаднелі. Ступала восень зорнай паласой. Апошні мёд насілі пчолы ў келлі На санцагрэве з буйных верасоў. За […]...
- Я вазьму ў далоні свет сонца Я вазьму ў далоні свет сонца, Я вазьму ў далоні зару, І ў тваё іх закіну аконца – Я табе […]...
- Істота Істота Што бачыш ты, істота, аслепленая жоўта-чырвоным бляскам золата? Фарбы зямлі?.. Не!.. Твой колер адзіны – жоўта-чырвоны! Узыходы і заходы […]...
- Я люблю чырвоны колер цэглы Я люблю чырвоны колер цэглы, Даўнія цагляныя муры. Я люблю старых заводаў цэхі У святле рабінавай зары. То жыцця найпрыгажэйшы […]...
- Дзяўчына ды сонца Адна прыгожая дзяўчына Глядзела доўга ў далячынь Сядзеўшы дома, паглядаючы з аконца Спытала тая дзеўка ў сонца: “Чаму я не […]...
- Doing All Right Усміхніся, – ты, любая усім жывым. Ні думай ні аб чым. Чырвоны дыск сьвятла Запомніць гэта мгненьне: Спакойны стан паразуменьня, […]...
- Раніцай “Раніцай” Устае з-за лесу шар чырвоны І промні-іскры пасылае Паціху, неяк сарамліва Паблекшы зорачка знікае На усходзе нібы бліскавіца А […]...
- СОНЦА Бачу: Чуе маё Сонца – Адчувае нават спiнай – Як сягае позiрк донца, Аж трапеча над пахвiнай!.. Ах! Няма у […]...
- Дзеці Сонца Зміцеру В, Альегрду Б., Іллю С, Віктару Ж. Сонца – сподачак спякотнае плямы, На якім цяжарнае яйка чакае жаўток. Было […]...
- Моркаўкай аб’еўся У чырвоны колер Зайца Маляваў Ігнатка. – Зай чырвоны Не бывае, – Супярэчыць Натка. Хлопчык глянуў На сястру I крыху […]...
- Сонца ўсходзіць над ракой Сонца ўсходзіць над ракой – Хоць вазьмі яго рукой. Толькі я яго не брала, Белу свету аддавала, Полю з лесам, […]...
- Мой далёкі Далёкі Усход Мой далёкі Далёкі Усход, Маладосць мая ў моры блакітным… Дзе ты, той штармавы паварот? Дзе ты, бераг, туманам спавіты? Развінаюцца […]...
- Зімовае сонца Сонца ў студзені дурэе – толькі свеціць, ды не грэе. Снег блішчыць, аж вочы слепіць. Снежных баб ніхто не лепіць. […]...
- Сцяг пераможны Бела-Чырвоны, Бела-Чырвоны… Ён разарве ланцугі той няволі, Знішча хлусню і абрыклую цемру, Верне Радзіме маёй вызваленне, Ён аб’яднае ў змаганні […]...
- Мы можам спыніць вайну З дзяцінства слаўнага куплеты. І толькі з дрэва – пісталеты. З вады ўсе кулі, на ўцеху. Гарматаў залпы – з […]...
- Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою Чырвоны ходнік пасярод святлынь-пакою, Ступлю па ім да зменлівага шчасця. Адкуты мосенж на мае запясці, А на яе – Хрыстовае […]...
- Сонца і Смерць Цёмных начэй шкадаванне, і боль Раны глыбокай. Палае касцёр, Верным сяброўствам звязаўшы з імглой Сцятыя промні агню…Калідор Між пачарнелых ад […]...
- Ткуцца сувоі нябёсаў Ткуцца сувоі нябёсаў, Жарам гараць рабіны. Рвецца душа у восень, быццам шукае спачыну. Клін жураўліны – апошні – птахамі сірацее… […]...
- Глінтвейн Парушыў стасункаў святыя каноны, Хацеў ва ўсім разабрацца… Пасуе чырвоны глінтвейн для размовы, Белы глінтвейн – для танцаў. Да ночы […]...
- Дом Дом Для нас – новы дзень І дзённая зорка першая І дзённая зорка. За лепшае падаецца драбнейшае, апошняя зорка ранку […]...
- Залатыя званы, залатыя каштаны Залатыя званы, залатыя каштаны, Цёплы водар завулкаў старых. Залатыя званы з песняй ціхай ды цмянай – Пахкай восені сонечны ўздых. […]...
- Я прачнуся Я прачнуся – і гляну ў аконца, Усміхнуся руплівым шпакам, Травам росным, высокаму сонцу, Неба сіні ды зорным шляхам, Воднай […]...
- Полымя Полымя ўварвалася, цішынёй ў начы Сэрца адазвалася, а ў ім тырчаць мячы На небе радовішча, чароўных зорак ззяе Ля ног […]...
- Жыцце — долі імша Жыцце – долі імша, ці нядолі cлужэнне – адгукнецца душа на душы прыцягненне, Бы ў пустэльніка скіт патрапляю, ды краду […]...
- Першы снег Снег пушысты, бадзёры, крамяны Ціхай беллю празрыстаю лёг, Дрэвы, хаты ахутаў рахманы, І застыў на шырокіх палёх. Першы снег – […]...
- Мне з кожным годам даражэй Мне з кожным годам даражэй Твае, вясна, дары-гасцінцы, Здаровы хмель тваіх дражджэй У кожнай тоненькай сцяблінцы. Мне ўсё мацней карціць […]...
- Натчына сонца Натчына сонца У ранку ў акенца Сонца зірнула, Лягло на люстэрцы І ціха заснула. Прачнулася Ната, Шчабеча, смяеца: -Ой мама, […]...
- У чаканні сонца Мне так халодна у Гэтым горадзе сонца… У вочы ляціць лісце зімы, Я гляджу Праз сваё аконца, Дзе каханая мая […]...
- Льецца сонца Льецца сонца апошнім святлом На змоклыя пожні, лясы. І хмары, і ноч чорным крылом Нагадалі твае валасы. Не цябе. Зусім […]...
- Захад сонца Ты глядзела на захад сонца, ты смяялася промнем вясны. І ціха знікала далека, бясконца. Я клікаў цябе і не верыў […]...
- Сонца на небе Сонца на небе, I кветкі наўкола, Весела круціцца “Чортава кола”, Дзеці шчабечуць; Свет наш – скарбонка, Поўніцца вечнасць Радасцю звонкай. […]...