Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне здаецца, нешта я губляю

Мне здаецца, нешта я губляю
Кожны дзень, і кожную хвіліну.
Ад душы кавалкі адлятаюць,
Што была дзіцячай і нявіннай
Мне ўжо не хочацца ў самоце
Захапляцца сонечным світаннем,
Цёмны лес так думак не маркоціць,
Не заве нявызнанаю тайнай.
Дзьмухаўцоў карункавы палетак
Не прымусіць вусны ўсміхнуцца.
Вабіць – больш за ўсе дзівосы свету! –
Перасталі ночы на чыгунцы.
Стала звыкла: дом, зямля і неба –
Зноў са страхам я ўсведамляю.
Ды пакуль жывуць яшчэ спадзевы.
Выратуй, Паэзія святая!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мне здаецца, нешта я губляю - Вольга Нікіценка