Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бязладнасць сэнсу

Бязладнасць сэнсу.
Маўчання цяжар.
Маўчу. Ты чуеш?
Не снюся. Бачыш?
Іду насустрач
Інакшым людзям,
Інакшым жыццям,
Інакшым суддзям.
Мой лёс інакшы –
Не перайначыш.
Маўчу – ты чуеш.
Не снюся – бачыш.


Верш Бязладнасць сэнсу - Вольга Ласаева