Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прысвячэнне раману “Людзі на балоце

У мілагучным клёкаце балот,
Дзе Курані карэнні запусцілі,
Прырода-маці з клопатам расціла
Палескі працавіты свой народ.

Зямля, пачуцці, праца у полі
Ўзаемны сэнс тут мае для людзей,
І назаўжды жыццё з такіх падзей
Было наканавана іхняй долі.

Дрыгва навокал, а куды ісці?
Пытаннем задавацца тут не трэба…
На “востраве” галоўная патрэба –
Шляхі-дарогі вольныя знайсці.

Ісці да гэтага парой бывае цяжка…
А Ганна з Васілём губляюць час.
Хоць мары супадаюць іх ураз,
Але не клеіцца жыццёвая іх сцежка.

А як жа разыходзяцца шляхі!
Нам са старонак вельмі добра бачна
За гэта кніга, я табе ўдзячна!
Ты мне паслала мудрасці сляды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прысвячэнне раману “Людзі на балоце - Вікторыя Галоўчык