Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакідай Танюша лялькі

Пакідай, Танюша, лялькі,
Па суніцы ў лес гайда.
Банцік твой, бы вушкі зайкі,
Соснаў прыме грамада.

Свежы водар ад суніцы
Нам на сустрач паплыве,
Лес цудоўным, легкім сітцам
Нас з табою агарне.

Табе сонейка ўсміхнецца,
Толькі ты яму міргні,
Недзе побач разальецца
Пташкі песня ў гушчары.

Гэты цуд зімой з табою
Будзем з булкай каштаваць,
Ну, хутчэй бяжы за мною
Лета ў слоікі збіраць.


Верш Пакідай Танюша лялькі - Віктар Худавец