Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сяргею Есеніну

Калі правы свае “качала” Пасрэднасць і замоднасць, Крычала кнігаўка адчаю Твайго самотна. Душа спагады не прасіла. Хоць і было астрожна У час, калі Расія, – Сама на раздарожжы… Перад зямлёй згінаўся ў пояс, Бяроз расійскіх славіў сум. І нёс жыццё сваё, як споведзь, На нейкі больш вышэйшы суд… І не данёс. Канец дарозе. Жыццё павісла на мяжы Паміж паэзіяй і прозай… І засталося вечна жыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сяргею Есеніну - Віктар Стрыжак