Верш БАЛАДА ГЕНАДЗЯ ЦІТОВІЧА
(7.08.1910-20.06.1986)
Вецер іграе на струнах бяроз.
Сонца на снезе, апошні мароз
І ўжо вясна недзе там за лясамі,
Быццам за чорнымі ў снезе гарамі,
Дзе жаваронкі маўкліва зімуюць,
Па каласістых палетках сумуюць,
Па курганах і празрыстых азёрах,
Па валунах заімшэлых і зорах,
Што па начах у туман ападаюць,
Кветкамі ўранні з травы прарастаюць…
Сцежка дадому цябе сагравае,
Быццам бы песня, што маці спявае
Ціха і ўзнёсла, як моляцца Богу.
Светла ўплятаецца сцежка ў дарогу,
Дзе, нібы золата, промні саломы,
Нібы ў нябёсы, умерзлыя ў снег.
Тут табе роднае ўсё і знаёма
Кожная хата, іх бачыў у сне
Будучы ў Вільні, што нам не чужая.
Сонечны снег пад нагамі спявае
І з твайго сэрца, як птах, вылятае:
“Жавароначкі, прыляціце.
Вясну-красну прынясіце!..”
28.04.2010
Ещё вершы:
- БАЛАДА ГЕНАДЗЯ КІСЯЛЁВА (19.03.1931-14.11.2008) Яшчэ не выпаў снег на шэрыя палі, А твой касцёр прыціх, каля якога мы Ніколі не баяліся вятроў зімы, […]...
- БАЛАДА ГЕНАДЗЯ КАХАНОЎСКАГА (8.01.1936– 15.01.1994) Па Віленскай зямлі, нібыта па Галгофе, Самотны беларус няспешліва ідзе. Ён ведае, што мы народжаны ў Еўропе, І […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- БАЛАДА ПЯТРА КРАЧЭЎСКАГА (7.08.1879 – 8.03.1928) Прага. Альшанскія могілкі. Светла Сцежка вядзе праз гады і праз лета Зноў да цябе, быццам бы да […]...
- БАЛАДА ПАЎЛЮКА ТРУСА (6.05.1904-30.08.1929) “Падаюць сняжынкі-дыяменты-росы”, Падаюць бялюткі за тваім вакном. І бяжыць юнак па першым снезе босы Да труны з жытнёвым просценькім […]...
- БАЛАДА ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (23.04.1886-3.11.1941) Вайна за спінаю і прад табою. Цягнік сівы ў зіме, як кол, стаіць. І ўсім жыццё жыццём, вайна вайною, […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА (1530-я-1599 або 1600) Евангелле на мове роднай у руках Трымаеш, як цагліну, што ў падмурак ляжа Айчыны Храма, што не […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА САВІЧА (1815-1846) Першы снег, як чыстая папера, На якой напішацца крывёй Шкодны верш пра беглага жаўнера, Што далёка ад зямлі сваёй […]...
- Сум па снезе Зноў смала замярзае на зрэзе, Пасівела зямля і, як бубен, гудзе, I па снезе сумуе, Сумуе па снезе: Пачынаецца снежань, […]...
- БАЛАДА АЛЕНЫ КІШ (1896-1949) У раўчуку вада халодная, як неба, З якога дождж ішоў, а заўтра пойдзе снег Бялюткі, сумны, нібы восеньскае срэбра, […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ (27.05.1900-1.03.1933) “Не плач, не плач па сыну, маці…”- Твой першы верш і ўздых апошні. Ёсць Беларусь, а значыць шчасце Таксама […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ СЫСА (26.10.1959-4.05.2005) І …А для паэта, як і для паяца, Віно-не вежа, у якой схавацца. Віно-агонь, і на яго ляцім, Каб […]...
- БАЛАДА КУЗЬМЫ ЧОРНАГА (24.06.1900–22.11.1944) Зноў турэмная камера сніцца, Як труна, у якой ты жывы. А на вуліцы не навальніца, А вайна каля самай […]...
- БАЛАДА ЯНІНЫ КАХАНОЎСКАЙ (26.11.1909-16.07.2005) Па Манхэтане гоніць лістоту Вецер сумны, як сумная ты. І не любіш сваю ты самоту, І будуеш з лістоты […]...
- БАЛАДА ПЁТРЫ КМІТА (?-1629 або 1632) Нібы з Іерусаліма, з любай Вільні У мястэчка Любча ты вязеш друкарню Па дарозе гразкай, па дарозе […]...
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- Балада снегу Падае снег на сэрца, He баючыся растаць, Бо сэрца на песню бярэцца – На цэлы свет спяваць. Куды ж ты, […]...
- БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ (1.05.1931-19.11.2008) На Слонім выпаў снег, нібыта попел белы Ад тых мастоў, якімі не вярнуцца ў свет Табе ўжо болей, у […]...
- БАЛАДА ІГНАТА БУЙНІЦКАГА (22.08.1861–22.09.1917) Ад роднай вёскі ў Вільню доўгая дарога, Але дарога гэта– быццам бы да Бога, І ты па ёй ідзеш […]...
- БАЛАДА МАКСІМА ТАНКА (17.09.1912– 7.08.1995) У Максіма была, як няволя, Радзіма, Але тая няволя любіла Максіма, А Максім Нарачанскія сосны любіў, Быццам гліну, […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА ВІНЦЭНТА ГАДЛЕЎСКАГА (16.11.1888-24.12.1942) Мінску не спіцца – у ім акупанты-фашысты. Горад патрэбен ім ціхі, як мёртвы, і чысты Ад бальшавіцкай заразы, якая […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКІ УРШУЛІ РАДЗІВІЛ (1705-1753) Жонка князя, паэтка, красуня, княгіня, Кіраўніца тэатра-і гэта ўсё ты. Прад камінам сядзіш і агонь, што ў каміне, Асвятляе […]...
- БАЛАДА СЫМОНА БУДНАГА (1530-13.01.1593) 1. …І ён у Вашаве, і ён у Парыжы Мог замкаў, маёнткаў сабе накупляць, Але ён друкарню будуе ў […]...
- БАЛАДА ВАНДЫ ЛЯВІЦКАЙ (25.09.1895-8.12.1968) Далёка Беларусь – і ўсё далёка, Што сэрцу міла і душы было. Па снезе скача за табой сарока, Збіраючы […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА (17.12.1886-9.03.1953) Шумяць знаёма ясень і каліна. Але не родны край тут, тут-чужына. І ты не вернешся дамоў ніколі, Як ліст […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ БАГУНА (9.11.1908-17.02.1938) …Ты прыпомніў дарогі Айчыны І не ўспомніў дарогі другой, Ля якой бы бярозы й рабіны Так цвілі невыказнай журбой. […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ ДАРОЖНАГА (25.02.1909-19.07.1943) Беларусь больш не стане крыжам Пры дарозе з Хрыстом распятым. С. Дарожны Палымнее касцёр у турэмным двары- Гэта проза […]...
- БАЛАДА ПЁТРЫ СЕРГІЕВІЧА (10.07.1900-1.11.1984) Мастак-нявольнік вечнай прыгажосці, Якому аж да смерці без спачыну Не маляваць партрэты для кагосьці, А ратаваць славутую Айчыну Ад […]...
- БАЛАДА ПЯТРА ДРАЧОВА (6.07.1937-8.05.2005) Калючы дрот у нашае крыві, Ён нам усім застаўся ад гадоў трыццатых. І ты, як можаш, з ім так […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (26.11.1930-25.07.1984) Ён паехаў на Прыпяць памерці. Там у чоўне, як ліст у канверце, Што напісаны Богам для Бога, Ён па […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА БУДНІКА (28.04.1949– 8.08.2007) Сваю душу напоўніўшы вятрамі, А музыкай, нібы душою, Храм, Трымаць ты ўзяўся неба па-над намі Сваім крыжом, каб […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА) (4.02.1515-28/29.05.1565) Вялікае княства заўсёды з табой Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш. Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж Напоўнены […]...
- БАЛАДА ТАМАША ГРЫБА (19.03.1895-25.01.1938) Рыцар беларускае свабоды… Польскіх турмаў неспакойны вязень… З Залатою Прагай-назаўсёды, Хоць не думаў ты памерці ў Празе. Ты ж […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦІНА ТЫШКЕВІЧА (17.02.1806-13.07.1868) У чаўне, як Ной, па Віліі плывеш І збіраеш Беларусь, каб не знікала Беларусь у пыле і ў палын-траве, […]...
- БАЛАДА АДАМА СТАНКЕВІЧА (24.12.1891–29.12.1949) Як канваір, мяцеліца збівае з ног І замятае, як агонь, крывавы след. І чорная тайга з дарогай на той […]...
- БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ (1920-1948) Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла, Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама. Апекавала Ефрасіння Храмы, Ты ж душы, […]...
- На смерць Сцяпана Булата На снезе першым першыя сляды, Нібы жыццё нанова нехта піша. Чарнее сад, звініць празрыста ціша, I ў сэрцы ўжо амаль […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА (29.04.1921-5.03.2000) Ён праз туман, нібыта праз стагоддзі, І праз стагоддзі, нібы праз туман, Ідзе няспешна, як па тонкім лёдзе, Па […]...