Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыта

Бясконцай вечнасці хвіліна.
Запомніце яе і зберажыце:
I ты, мая асенняя каліна,
I позні васілёк у спелым жыце.

Як першае прызнанне і ахвяра,
Так нечакана жыта загучала.
I шчасце горкае, і страх, і кара –
Усё злучылася ў адным харале.

Адзін над намі бог – магутны Бах.
Раве арган, бушуе чад палынны,
Сасмяглы пацалунак на губах,
Як вечнасць – неўпатольны, неабдымны.

Каханая, ты ўсім сусветам правіш
Між небам і зямлёй адна.
I кожны колас – паслухмяны клавіш,
А кожная саломіна – струна.

Бясконцай вечнасці хвіліна…
Запомніце яе і зберажыце:
I ты, мая асенняя каліна,
I позні васілёк у спелым жыце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыта - Васіль Вітка