Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На пароме

Здалёк у прыцемках
мне горад падаецца
вялізнай перакуленаю елкай
якую ўпрыгожылі да сьвята
цяпер жа
яна ляжыць
раскінуўшы галіны
і цацкі ліхтарамі
зіхацяць
між
імі


Верш На пароме - Вальжына Морт