Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зух

Барбоса пасадзілі на ланцуг.
“За што ж гэта яму папала?” –
Авечка у Казла спытала.
“За справу, – кажа той, – бо зух:
Учора разлупіў Лявонісе кажух,
А сёння ля крыніцы
Святочную спадніцу
Падзёр у Піменавай Машкі.
Дык вось і сеў”.

За хуліганскія замашкі
Падзякі век ніхто не меў.


Верш Зух - Уладзімір Корбан